Магчымасць для беларускіх настаўнікаў і настаўніц на навучанне ў ЗША

bag-1868758_960_720

Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў і настаўніц сярэдніх школ на 2020 навучальны год. Абавязкова мець не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў (спісак глядзіце ніжэй). Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, трэба ведаць англійскую мову. Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка па спасылцы.

Прадстаўнікі і прадстаўніцы розных краін наведаюць ЗША ў складзе дзвюх груп зімой ці восенню 2020 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўку вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах і т.д. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі/цы актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі.

У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:

  • Матэматыку;
  • Прыродазнаўчыя навукі;
  • Грамадскія навукі (гісторыю, грамадазнаўства, геаграфію);
  • Англійскую мову.

 

Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

 

  • Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў/к праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
  • Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
  • Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў/к праграмы (у г. Мінску);
  • Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
  • Аплату навучання ў ЗША;
  • Аплату пражывання;
  • Медыцынскую страхоўку;
  • Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
  • Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
  • Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
  • Сродкі на правоз багажу;
  • Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
  • Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.

 

Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:

  • грамадзянства Беларусі;
  • праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе;
  • не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
  • узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
  • намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання.
  • * Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.

 

Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай галіне, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх