Пасольства Нідэрландаў абвясціла конкурс праектных прапаноў

rotterdam-1598418_960_720

З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада Каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у рамках двух праграм: Фонд па правах чалавека (Human Rights Fund) і Фонд Пасольства Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (NFRP — MATRA). Максімальны памер гранта: € 25,000. Папярэднія вынікі адбору будуць 19 красавіка, а фінальныя вынікі адбору будуць 20 траўня. Дэдлайн для падачы праектных заявак — 20 сакавіка 2019 г., 23:59.

У рамках Фонду Пасольства Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (NFRP — MATRA) могуць быць падтрыманы тэмы (ініцыятывы):

  • прасоўванне і ўзмацненне грамадскага ўдзелу (public participation);
  • узмацненне грамадзянскай актыўнасці;
  • уплыў няўрадавых арганізацый на працэсы трансфармацыі;
  • умацаванне ролі інавацыйнай адукацыі;
  • структурная эканамічная мадэрнізацыя;
  • эфектыўнае кіраванне (good governance);
  • змяненне адносін грамадства да правоў чалавека;
  • культурныя мерапрыемствы ў рамках адной або некалькіх вышэйзгаданых тэм.

 

У рамках гэтых тэм прыярытэт аддаецца праектам, якія:

 

  • маюць фокус на моладзь;
  • выкарыстоўваюць лепшыя практыкі Нідэрландаў, у тым ліку, запрашаюць галандскіх экспертаў і экспертак і/або супрацоўнічаюць з галандскімі НДА.

 

У рамках Фонду па правах чалавека (Human Rights Fund) могуць быць падтрыманы праекты па наступных напрамках:

  • Свабода выказвання анлайн і афлайн (уключаючы дзейнасць, накіраваную на забеспячэнне бяспекі журналістаў/к і павышэнне якасці іх працы);
  • Свабода рэлігіі і перакананняў;
  • Роўныя правы жанчын;
  • Роўныя правы ЛГБТ;
  • Праваабарончая дзейнасць;
  • Вяршэнства закона, уключаючы падсправаздачнасць і празрыстасць.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх