Пражскі грамадзянскі цэнтр прымае заяўкі на платформу «Unlock 2019»

blog-3428667_960_720

Пражскі грамадзянскі цэнтр прымае заяўкі на штогадовую платформу Unlock, прысвечаную тэме інавацый у грамадзянскім сектары і пытаннях прымянення новых тэхналогій для пашырэння магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Unlock пройдзе ў Празе 30 і 31 траўня, дзе збярэ лідараў і лідарак у галіне вялікіх дадзеных, віртуальнай рэальнасці, гейміфікацыі, сувязяў з грамадскасцю, дызайну, медыя і бізнесу. Заяўкі прымаюць анлайн да 3 сакавіка 2019.

Кожная сесія платформы будзе накіравана на вывучэнне і дэманстрацыю таго, як той ці іншы метад можа выкарыстоўвацца ў працы грамадзянскай супольнасці краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Заяўкі прымаюцца ад актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх