Стыпендыяльная праграма сярэдняй адукацыі Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства (Тбілісі)

tbilisi-2386965_960_720

Стыпендыяльная праграма сярэдняй адукацыі Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства 2019-2020 у Тбілісі працягвае набор. Ініцыятыва разлічана на старшакласнікаў/ц. Выпускнікі/цы двухгадовага курса атрымаюць дыплом “МІЖНАРОДНЫ БАКАЛАЎРЫЯТ” (IB)са спецыялізацыяй па еўрапейскай праблематыцы, які прызнаецца больш чым дзвюма тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. Заяўкі прымаюцца да 18 сакавіка 2019 (конкурс падоўжаны).

Дыпломная праграма “Міжнароднага бакалаўрыята” прапануе комплексны і інтэнсіўны двухгадовы акадэмічны курс з магчымасцю спецыялізацыі па еўрапейскай праблематыцы. Пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы Генеральнага сакратарыята еўрапейскіх школ курсы гуманітарных навук, моў і літаратуры, мастацтваў і гісторыі прыведзены ў адпаведнасць з курсамі “Еўрапейскага бакалаўрыята” і дапоўнены ярка выражаным еўрапейскім зместам.

Фінансавыя ўмовы:

Навучэнцы будуць пражываць у інтэрнаце на тэрыторыі “Новай школы”. Большасць асноўных расходаў на пражыванне пакрываецца стыпендыяй, таму студэнтам/кам неабходна будзе аплачваць толькі кошт свайго адзення і дадатковых мерапрыемстваў, які не мяркуецца аплачваць за кошт стыпендыі.

Як падацца:

У працэсе падачы заявы кандыдаты/кі павінны падаць форму аб згодзе бацькоў (для непаўнагадовых), пасведчанне аб нараджэнні, спіс адзнак за папярэдні навучальны год (гады) на англійскай мове альбо ў перакладзе на англійскую мову з натарыяльнай запэўненнем. Асобы, якім прысвойваецца стыпендыя, павінны мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і спіс адзнак.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх