Семінар для жанчын-навукоўцаў у ЗША

artificial-intelligence-3382507_960_720

Школа перспектыўных даследаванняў запрашае ўзяць удзел у семінары, прысвечаным становішчу жанчын у краінах, якія развіваюцца. На семінары будуць прапанаваныя практычныя магчымасці паляпшэння здароўя жанчын, іх фінансавага становішча і агульнага дабрабыту. У семінары прымуць удзел 10 жанчын, якія правядуць 5 дзён інтэнсіўнага трэнінгу і абмеркаванняў.Арганізатары аплочваюць авія-пералёт у абодва бакі, пражыванне, харчаванне, кошт візыАпошні тэрмін падачы заяўкі — 30 кастрычніка 2019.

Патрабаванні да кандыдатак: жанчыны з краін, якія развіваюцца, паколькі мэта семінара — прасоўванне прафесійных сувязяў і магчымасць падзяліцца вопытам. Прапановы могуць датычыцца глабальных праблем або канкрэтных праблем канкрэтнага рэгіёну. Акрамя таго, удзельніцы павінны цікавіцца практычным паляпшэннем жыцця жанчын і прапановы павінны быць накіраваны на дасягненні гэтай мэты.

Прапановы павінны тлумачыць:

  • тэму семінара і асноўныя пытанні, якія будуць раскрытыя на семінары;
  • як дадзеная тэма мае шырокае значэнне для антрапалогіі і іншых дысцыплін;
  • чаму семінар патрэбен для разгляду гэтай тэмы;
  • чаму семінар патрэбны зараз;
  • каго варта запрасіць для ўдзелу ў семінары, які ўнёсак кожная ўдзельніца павінен зрабіць і як кожнай можа прыняць удзел;
  • чаканыя вынікі семінара.

Матэрыялы прымаюцца на электронную пошту spray@sarsf.org:

  • Заяўка
  • Анатацыя (максімум 150 слоў)
  • Прапанова (максімум 6 старонак двайны інтэрвал);
  • Кароткая бібліяграфія (максімум 1 старонка, адзінарны інтэрвал);
  • Рэзюмэ (максімум 4 старонкі, адзінарны інтэрвал);
  • Усе пытанні можна дасылаць на spray@sarsf.org.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх