Летняя акадэмія мастацтваў Венецыі

venice-2451047_960_720

У 2019 годзе прапануюць 12 стыпендый для майстар-класаў «Мастацтва і перформанс», «Скульптура I і II», а таксама «Новае медыя-мастацтва», уключаючы плату за ўдзел, а таксама пражыванне ў Palazzo Zenobio. Студэнтам і студэнткам, жадаючым падаць заяўку, прапануецца даслаць сваё рэзюмэ і рабочую дакументацыю, а таксама фатаграфіі або іншыя візуальныя матэрыялы па пошце на адрас news@sommerakademievenedig.com да 1 траўня 2019 года.

Міжнародная летняя акадэмія выяўленчых мастацтваў і медыя пройдзе ў Венецыі з 23 чэрвеня па 21 ліпеня 2019 года. Калі засталіся пытанні, калі ласка, звяртайцеся на news@sommerakademievenedig.com.

Міжнародная летняя акадэмія выяўленчых мастацтваў і медыя прапануе 12 стыпендый у наступных майстар-класах:

  1. New Media Art: 23 чэрвеня — 30 чэрвеня 2019
  2. Скульптура: 30 чэрвеня — 7 ліпеня 2019
  3. Мастацтва і перформанс: з 7 па 14 ліпеня 2019 года
  4. Скульптура: 14 ліпеня — 21 ліпеня 2019

Стыпендыя адкрыта для ўсіх студэнтаў і студэнтак, малодшых за 30 гадоў. Калі ласка, адпраўце вашу заяўку па электроннай пошце з тэмай «Стыпендыя маладым талентам» і назвай класа, які вы хочаце падаць, на news@sommerakademievenedig.com.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх