Прэзентацыя міжнародных адукацыйных магчымасцей і праграм у ЕС

open-book-1428428_960_720

Адукацыйны мікс EU&U — гэта прэзентацыя міжнародных адукацыйных магчымасцей і праграм у Еўрапейскім Саюзе ад Амбасадараў еўрапейскай моладзі ў Беларусі/Young European Ambassadors in Belarus (YEAs). 27 красавіка 2019 мерапрыемства адбудзецца ў Гомелі(SMM-арт прастора «Каўчэг», праспект Перамогі, 2А). Пачатак а 15:00, для пацверджання вашага ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.

Што вы даведаеце на сустрэчы:

✔ Хто такія YEAs і навошта патрэбна падобная ініцыятыва
✔ Якія адукацыйныя магчымасці ў Еўрапейскім Саюзе даступныя вам
✔ Як шукаць інфармацыю аб стажыроўках, канферэнцыях і форумах
✔ Як узяць удзел у моладзевых абменах (Erasmus +) і трэнінгах
✔ Як атрымаць стыпендыю і/або грант на навучанне

Арганізатары і спікеры мерапрыемства — маладыя і ініцыятыўныя беларусы, якія аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовы падзяліцца сваім асабістым вопытам і лайфхакі з вамі. Калі вы не ведалі, дзе шукаць інфармацыю, хочаце быць актыўным і ў вас шмат пытанняў — тады прыходзьце да нас!

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх