BALTICLEAD — праграма па ўстойліваму развіццю для лідараў/к

holidays-1283014_960_720

BALTICLEAD — праграма ў Швецыі для лідараў/к, мэта праграмы — павелічэння магчымасцяў працы з людзьмі і з планетай як індывідуальных лідараў/к так і груп. На праграме ўдзельнікі/цы шукаюць новыя рашэнні глабальных праблем планеты. Арганізатары пакрываюць амаль усе выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 29 красавіка 2019.

 

Праграма пабудавана вакол трох сфер: сацыяльны росквіт, росквіт людзей і росквіт планеты.

Арганізатары аплочваюць:

  • пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі ў рамках праграмы — праезд паміж рознымі лакацыямі;
  • медыцынскую страхоўку і страхоўку ад няшчасных выпадкаў;
  • навучанне і матэрыялы навучання.
  • удзельнікі/цы павінны аплаціць: транспартныя выдаткі па сваёй краіне (да аэрапорта), кошт візы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост 25 — 40 гадоў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • быць экспертам/кай у сваёй вобласці;
  • цікавіцца сацыяльнай і экалагічнай устойлівасцю, новымі тэхналогіямі і сацыяльнымі інавацыямі;
  • неабходна мець матывацыю для ўдзелу;
  • неабходна прысутнічаць на ўсіх модулях і курсах праграмы;
  • неабходна мець досвед працы над рашэннем пэўных пытанняў;
  • умець працаваць у камандзе і быць лідарам у сваім грамадстве.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх