Прыём заявак на атрыманне малых грантаў ад амбасады Славакіі

sun-2915215_960_720

Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску прымае праектныя прапановы на атрыманне малых грантаў у Беларусі ў 2019 г. Славацкая афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця фінансуе малыя праекты за кошт праграмы SlovakAid. Максімальная сума бязвыплатнай фінансавай дапамогі — 10 000 еўра на праект. Конкурс адкрыты для зарэгістраваных юрыдычных асоб: недзяржаўных некамерцыйных арганізацый і органаў мясцовай улады. Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў — 14 чэрвеня 2019 г.

Прапановы па праектах варта накіроўваць у электронным выглядзе па адрасе emb.minsk@mzv.skі ў друкаваным выглядзе ў пасольства Славацкай Рэспублікі па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, 220030, вул. Валадарскага 6.

Працягласць кожнага праекта — ад 6 да 12 месяцаў, пачынаючы з даты падпісання кантракта паміж Славацкім агенцтвам па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне развіцця і атрымальнікам гранта.

Прадстаўленыя праекты павінны быць звязаныя з адукацыяй, аховай здароўя, належным кіраваннем (good governance) і грамадзянскай супольнасцю, сельскай гаспадаркай, інфраструктурай і ўстойлівым выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, падтрымкай бізнес-асяроддзя. Прапановы павінны адпавядаць Стратэгіі Славацкай Рэспублікі па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця на 2019-2023 гады. Праектныя прапановы, якія не адпавядаюць вышэйапісаным, не будуць прынятыя да разгляду.

Праектныя прапановы ў друкаваным выглядзе (запоўненыя, падпісаныя і засведчаныя пячаткай), а таксама адпаведная суправаджальная дакументацыя (рэгістрацыйныя дакументы арганізацыі-заяўніка і рэзюмэ яе ключавых прадстаўнікоў, адказных за рэалізацыю праекта) павінны быць складзеныя на англійскай мове. Пакет дакументаў павінен быць адпраўлены ў амбасаду Славакіі па вышэйпаказаным адрасе да 16:00 14 чэрвеня. Заяўкі, атрыманыя пасля гэтай даты, разглядацца не будуць.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх