Майстар-класы па беларускіх рамёствах

Screenshot_1

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць на цыкл майстар-класаў “Беларускія рамёствы. Традыцыі і сучаснасць”.

Ці ведаеце вы ў якім посудзе гатавалі ежу нашы прабабулі і прадзядулі, з якімі цацкамі яны гулялі, як упрыгожвалі сваё жытло? А хто такія шапавалы? А навошта ў беларускіх хатах вешалі павука?

Прыходзьце на нашы майстар-класы! І не толькі атрымаеце адказы на гэтыя пытанні ды дазнаецеся пра шматлікія іншыя цікавосткі з традыцый нашых продкаў. Пад кіраўніцтвам лепшых майстроў Беларусі вы самі, уласнымі рукамі створыце цудоўныя рэчы, якія вам будуць штодня дарыць радасць, ці стануць незвычайным падарункам для блізкіх і сяброў.

У межах цыкла вас чакаюць майстар-класы па:

  • валянні з воўны,
  • пляценні паясоў на бердзечках,
  • выцінанцы,
  • саломапляценні,
  • вышыўцы
  • майстар-класы па кераміцы і інш.

Сачыце за абвесткамі на сайтах: budzma.by і bellitmuseum.by

Першы майстар-клас па вырабе керамічных упрыгожанняў адбудзецца 15 траўня.

Гліна – надзвычай пластычны прыродны матэрыял, які дазваляе ўвасобіць у жыццё практычна любыя фантазіі, ствараючы самыя розныя рэчы – ад скульптуры і посуду да керамічных пацерак.

А яшчэ лепка з гліны – гэта цудоўны від арт-тэрапіі, які дорыць шмат пазітыўных эмоцый, дае магчымасць расслабіцца і адпачыць ад штодзённай мітусні, і разам з тым “перазагрузіцца” і знайсці натхненне для новых ідэй і рашэнняў.

Падчас майстар-класу рабіць будзем керамічную птушку-брошку, якая стане эксклюзіўным упрыгожаннем для вашай любімай сукенкі, ці шалі, ці нават сумкі і будзе нагадваць пра вясну і сонца нават у самыя змрочныя дні.

Праводзіць майстар-клас Наталля Цэван- мастак, кераміст,выкладчык, член Саюза беларускіх майстроў народнай творчасці, удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў.

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)

Калі: 15 траўня (серада), 18:00

Кошт: 20 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс на майстар-класы: Тэл./viber +375 29 269 45 87

e-mail: t.pechanko@gmail.com

Запрашаем усіх цікаўных, усіх, хто любіць майстраваць і ствараць рукамі і хто цэніць цяпло рэчаў, зробленых уручную. Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Похожие записи

Верх