Воркшоп па урбаністыцы ў рамках фестывалю Vulica Brasil

graffiti-569265_960_720

4-5 траўня 2019 запрашаюць архітэктараў/к, дызайнераў/к, урбаністаў/к, эколагаў і проста апантаных вар’яцкімі ідэямі ў прастору Lo-Fi Customs на мазгавы штурм разам з Мінскай Урбаністычнай Платформай і бразільскім архітэктарам Лаўрэнса Жыменэсам (FGMF, Сан-Паўлу). Уваход вольны, трэба зарэгістравацца анлайн.

«Будзем шмат брэйнсторміць, фантаніраваць вар’яцкімі ідэямі, шукаць маленькія багі і вялікія правалы вуліцы, знойдзем патэнцыйныя кропкі росту і ператворым іх у паўнавартасныя праекты, якія ўзбагацяць экасістэму знакамітай паўвыспы».

У мінулым Vulica Brasil ужо сыходзіла са сцен у гарадскую прастору. Быў распрацаваны генеральны план, а пабудаваныя Парклет, Ідэальны Хмарачос і Пляж дадалі новае, функцыянальнае вымярэнне Кастрычніцкай. Але за два гады, пакуль фестываль адпачываў, вуліца падрасла і прагне новых праектаў.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх