Трэнінг для спецыялістаў/к у лічбавых камунікацыях

laptop-2452814_960_720

Digital Communication Network і World Learning чакаюць прафэсіяналаў/к у лічбавай інфармацыйнай прасторы на трэнінг “Лічбавыя інфлюэнсары ў дзеянні” 18-19 чэрвеня 2019 (Будва, Чарнагорыя). Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пералёт і забяспечыць жыллём – дзеля гэтага трэба запоўніць анкету. Заяўкі прымаюцца анлайн да 16 траўня 2019.

Першы дзень будзе прысвечаны 15 прамовам па вызначэнні і залучанасці інфлюэнсараў, рэпутацыі і персанальным брэндынге інфлюэнсараў, кантролі ключавых сістэм паказчыкаў і ўплыву кампаніі і іншым тэмам. Цягам другога дня пройдуць інтэрактыўныя воршопы па стварэнні даверу паміж медыя, інфлюэнсарамі і ўладамі, менеджменцe інфлюэнсараў, кампаніям для дзяцей і моладзі. Таксама адбудзецца міні-хакатон.

Асобная ўвага будзе надавацца сацыяльнаму прадпрымальніцтву.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць спецыялістам/кай у лічбавай інфармацыйнай прасторы – напрыклад, аналітыкам, прадпрымальнікам, журналістам, маркетолагам;
  • валодаць ангельскай мовай.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх