Праграма Міжнароднай парламенцкай стыпендыі на 5 месяцаў у Берліне

calculator-1680905_960_720

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (МПС)прадугледжана для выпускнікоў/ц ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў (з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2020), пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2019.

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 31 ліпеня 2019 г. па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб’ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.

Умовы ўдзелу:

  •     беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)
  •     скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
  •     вельмі добрае веданне нямецкай мовы
  •     веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі
  •     узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме

Стыпендыя:

  •     500 € штомесяц
  •     аплата жылля
  •     аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Удзельнікі/цы выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты/кі будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2019 года. Камісія па адбору ўдзельнікаў/ц пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў/к на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

 

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх