Міжнародная адукацыйная паездка ў Гданьск для беларускіх гісторыкаў і педагогаў

poland-890356_960_720

Адукацыйная паездка ў Гданьск адбудзецца з 25 па 30 чэрвеня 2019 года. У ёй змогуць узяць удзел маладыя гісторыкі, педагогі, прадстаўнікі сферы гістарычнай адукацыі і культуры памяці, арганізатары праектаў з Беларусі, Германіі, Расіі і Украіны (ва ўзросце да 45 гадоў). Працоўная мова: руская (для польскіх дакладчыкаў будзе запрошаны перакладчык). Выдаткі пакрываюцца. Падаць заяўку анлайн можна да 12 траўня 2019 года.

Мэта адукацыйнай паездкі: знаёмства з практыкамі працы і рэпрэзентацыі гістарычных наратываў, фарміраванне дыялогу паміж мультыплікатарамі гістарычнай адукацыйнай работы з чатырох краін, абмен думкамі, наладжванне супрацоўніцтва адзін з адным і з патэнцыяльнымі партнёрскімі арганізацыямі з Польшчы. Падчас паездкі гісторыкі і педагогі наведаюць Гданьскі музей Другой сусветнай вайны, Цэнтр Еўрапейскай салідарнасці, паўдзельнічаюць у адукацыйных воркшопах, а таксама пазнаёмяцца з гісторыяй Гданьска.

Што чакае Вас у паездцы?

 

  • Вы пазнаёміцеся і папрацуеце з феноменам канкуруючых гістарычных наратываў/канфліктнай памяці на прыкладзе Гданьска і Гданьскага музея Другой сусветнай вайны.
  • Вы пашырыце свае прафесійныя міжнародныя кантакты і зможаце абмеркаваць новыя шляхі супрацоўніцтва.
  • Вы пазнаёміцеся з сучаснымі методыкамі гістарычнай адукацыйнай работы (storytelling).
  • Вы наведаеце важныя месцы памяці ў Гданьску.

Што чакаюць ад Вас?

 

  • Распрацоўку і рэалізацыю праекта на вольную тэму ў міжнароднай рабочай групе, які ўлічвае розныя перспектывы і гістарычныя падыходы (эсэ, медыя-гісторыю і г.д.).
  • Гатоўнасць перадаць Вашы веды і вопыт, атрыманыя падчас паездкі, грамадскасці або колу спецыялістаў у Вашай краіне.
  • Мы таксама чакаем, што пасля паездкі ўдзельнікі/цы наладзяць супрацоўніцтва з партнёрамі з іншых краін і ініцыююць распрацоўку і рэалізацыю сумесных гістарычных праектаў (IBB і партнёры па меры сваіх магчымасцяў падтрымаюць ідэі ўдзельнікаў аб інавацыйных сумесных праектах і ініцыятывах па развіццю культуры памяці на еўрапейскім узроўні.

IBB Dortmund нясе наступныя выдаткі:

  • кампенсацыя транспартных выдаткаў да 250 eўра;
  • размяшчэнне ў двухмесных нумарах гатэля;
  • харчаванне падчас паездкі;
  • праграма паездкі;
  • экскурсіі, уключаючы ўваходныя квіткі і паслугі экскурсаводаў;
  • паслугі перакладчыкаў;
  • медыцынскае страхаванне за мяжой.

Арганізатары таксама паспрабуюць аказаць дапамогу ў атрыманні візы, аднак гарантаваць гэтага не могуць. Не выключана, што кошт візы і паслугі візавых сэрвісных цэнтраў Вам прыйдзецца аплаціць самім.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх