Бясплатны курс для прадпрымальніц ад ProWomen By

analytics-3265840_960_720

Як зрабіць так, каб пра вас і вашым бізнесе даведаліся ўсе — бясплатны курс для прадпрымальніц ад ProWomen By — OUT LOUD. Праграма створана для жанчын, якія хочуць заявіць пра сябе як экспертак і навучыцца прасоўваць свой бізнес з дапамогай прафесійных артыкулаў, інтэрв’ю і публічных выступаў. Да ўдзелу запрашаюць жанчын з вопытам у бізнесе не менш за 2 гады. Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку да 7 чэрвеня (23.59) 2019.

«У публічнай прасторы сярод экспертаў больш мужчын, а вобраз паспяховай жанчыны ўсё яшчэ неаддзельны ад замужжа і выхавання дзяцей, — адзначае Юлія Малькова, кіраўніца праекта ProWomenBy. — Мы хочам, каб галасы прадпрымальніц гучалі мацней у медыя, сацыяльных сетках і на грамадскіх мерапрыемствах. Для гэтага трэба ўмець заявіць пра сябе «.

Адукацыйны блок курсу OUT LOUD складаецца з 10 трохгадзінных семінараў па тэмах: лідарства, публічныя выступы, праца са СМІ, SMM і кантэнт-маркетынг, прафесійная ўпэўненасць.

Кожная ўдзельніца на час праграмы атрымае PR-падтрымку і магчымасць прымяніць на практыцы атрыманыя веды:

  • пачне фармаваць асабісты брэнд;
  • напіша тэксты, якія дапамогуць прасунуць уласны бізнес;
  • падзеліцца вопытам і экспертызай з жанчынамі, якія хочуць пачаць уласную справу.

Навучанне бясплатнае. Для удзельніц з рэгіёнаў прадугледжана кампенсацыя выдаткаў на дарогу ў Мінск і назад. Арганізатары просяць падаваць заяўку ў тым выпадку, калі ёсць магчымасць наведаць усе модулі курса. Праграма і расклад даступныя на сайце ProWomen By. Старт курсу OUT LOUD запланаваны на 29 чэрвеня, заканчэнне — на 28 верасня.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх