«Горад як вопыт» — летнік ад Мінскай урбаністычнай платформы

minsk-2418306_960_720

1-10 ліпеня ў Мінску пройдзе ўрбаністычнае адукацыйнае мерапрыемства — летнік Мінскай урбаністычнай платформы. У гэтым годзе школа звяртаецца да прылад сэрвіснага і UX дызайну, каб разгледзець адзін з самых супярэчлівых раёнаў Мінска — Каменную Горку. Летнік для маладых прафесіяналаў у сферы архітэктуры, транспарту, сацыялогіі, прадстаўнікоў профільных НДА і людзей, уцягнутых у ўрбаністыку. Заяўкі прымаюцца анлайн да 7 чэрвеня (23:59) 2019. Удзел бясплатны.Удзельнікам і удзельніцам з іншых гарадоў пры неабходнасці будзе прадастаўлена жыллё ў Мінску.

20 удзельнікаў і ўдзельніц пад кіраўніцтвам архітэктараў і пры экспертнай падтрымцы вядучых прадстаўнікоў / прадстаўніц UX-супольнасці Мінска на дзесяць дзён пагрузяцца ў працу над праектамі для трох тыпавых прастор: двор, міждворавая прастора і вуліца.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх