Рафтынг і прадпрымальніцтва на абмене ў Арменіі

Моладзевы абмен ERASMUS+ Rafting in Entrepreneurship (Арменія, Дыліжан 19-30 верасня 2019)  шукаематываваных удзельнікаў і ўдзельніц (18-30 год), якія разам будуць паглыбляць свае веды ў моладзевай працы і прадпрымальніцтве. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і навучальныя матэрыялы, транспартныя выдаткі пакрываюцца ў памеры не больш за 245 еўра. Унёсак за ўдзел складае 20 еўра. Дэдлайн: 23 чэрвеня 2019.

Задачы абмену:

  • развіць прадпрымальніцкія здольнасці;
  • судзенічаць крэатыўнаму мысленню ў галіне бізнесу;
  • забяспечыць практычнымі інструментамі ў бізнес-развіцці;
  • папулярызацыя здаровага і актыўнага ладу жыцця;
  • узмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння і барацьба з нацыянальнымі стэрэатыпамі;
  • прадстаўленне магчымасцяў для турызма ў аддаленні ад гарадоў.

 

Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 18 да 30 год (без выключэнняў);
  • здольнасць камунікаваць на ангельскай мове;
  • матываця і зацікаўленасць у тэме абмену і моладзевай працы.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх