Міжнародны конкурс SWISS ORIGINAL — HANDMADE CREATIVE PROJECT (прызавы фонд €36 000)

duck-meet-4127713_960_720

На конкурс прымаюцца работы ад канкурсантаў і канкурсантак з усяго свету: творы мастацтва, відэа, фатаграфія, кароткія апавядання. Прызавы фонд конкурсу — €36 000 дадзены прыз будзе падзелены паміж пераможцамі. Удзел у конкурсе бясплатны, колькасць работ не абмежавана. Заяўкі прымаюцца анлайн да 5 верасня 2019.

Катэгорыі праектаў:

1. Фізічная — любое творы мастацтва — скульптура, карціна, вырабы з керамікі, калаж, арыгамі, працы зробленыя пры дапамозе 3Д друкаркі, інтэрактыўная або рэактыўная структура (Інтэрнэт рэчаў), арганічная структура, харчовыя творы мастацтва … і любая тэхніка з выкарыстаннем любога матэрыялу і камбінацыі матэрыялаў.

2. Лічбавая праца:

— Відэа — прымаецца любое відэа, любой тэхнікі, працягласць 45 секунд — 180 секунд.

— Фатаграфія — фота-гісторыі 1 — 9 фотаздымкаў.

— Кароткія апавядання — не больш за 420 знакаў уключаючы прабелы, мова працы — англійская.

Прызы, фізічная катэгорыя:

  • Першае месца, другое і трэцяе месца — па € 5000 кожны
  • Тры прызы глядацкіх сімпатый — па € 1000 кожны

Лічбавая катэгорыя:

  • Першае месца, другое і трэцяе месца — па €5000 кожны
  • Тры прызы глядацкіх сімпатый — па €1000 кожны
  • Працы ўсіх пераможцаў будуць выстаўлены на выставе ў Мілане

Патрабаванні:

  • браць удзел могуць грамадзяне ўсіх краін свету, якім ужо споўнілася 18 гадоў;
  • абмежаванняў па нацыянальнасці, адукацыі, прафесіі няма;

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх