Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва: трэнінг у Грузіі

georgia-3702137_960_720

Навучальны трэнінг па жаночым прадпрымальніцтве — 29 верасня – 4 кастрычніка 2019, Тбілісі (Грузія). Арганізацыйны ўнёсак залежыць ад краіны – трэба камунікаваць з рэгіянальным прадстаўніцтвам. Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на пражыванне, харчаванне ды транспарт. Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня 2019.

Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў прадпрымальніцкай кар’еры, а таксама даведаюцца, як моладзевыя работнікі ў супрацоўніцтве з іншымі суб’ектамі прадпрымальніцкай экасістэмы могуць дапамагчы прадпрымальніцам.

Патрабаванні:

  • працаваць з моладдзю;
  • досвед альбо зацікаўленасць у падтрымцы прадпрымальніцтва;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх