Бясплатныя летнія курсы журналістыкі ад TUT.BY

home-office-2452806_960_720

TUT.BY запрашае сем маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў на бясплатную анты школу журналістыкі (два ўдзельніка ці ўдзельніцы змогуць займацца напрамкам відэа, астатніх навучаць пісаць тэксты розных фарматаў). З 26 па 28 чэрвеня будуць майстар-класы (тры гадзіны ў дзень). З 1 па 5 ліпеня трэба самастойна напісаць тэкст або зняць відэа. Заяўкі прымаюць па 18 чэрвеня (гэта значыць да 00:00 19 чэрвеня) 2019.

Курс складаецца з тэарэтычнага і практычнага этапаў: спачатку будзе тры дні майстар-класаў ад рэдактараў і журналістаў TUT.BY, потым — тыдзень практыкі (пісаць і здымаць). Да таго ж пра ўсё, што адбываецца будзеце пісаць у паблік «Укантакце». Не-не, гэта не той велізарны паблік, дзе ўсе навіны TUT.BY адразу, а новы — лямпавы і пацешны.

Трэба даслаць ліст на antischool@tutbymedia.by:

  • матывацыйны ліст (напішы, навошта ты хочаш трапіць  на курс, якія тэмы цікавяць, пра што ты б хацеў(ла) пісаць, крыху пра сябе);
  • спасылкі на 5 матэрыялаў, якія ўразілі за апошні час;
  • нумар тэлефона (натуральна, яшчэ добра было б імя і прозвішча, арганізатары разумелі, каму тэлефануюць);
  • (пажадана) спасылка на профіль у сацсетях і (калі ёсць) спасылкі на тое, што ты ўжо пісаў (ла) калісьці.

Калі ты не з Мінска, але хочаш паўдзельнічаць, разлічаны свае сілы: як мінімум тры дні (з 26 па 28 чэрвеня) табе трэба быць у сталічным офісе TUT.BY прыкладна з 11.00 па 16.00.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх