Жывая Бібліятэка шукае валанцёраў і валанцёрак!

IMG_20190619_001224_815

Хутка набліжаюцца вялікія даты і важныя падзеі для Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. У гэты час нам будзе вельмі патрэбна ваша дапамога! Не згубіце шанец далучыцца да каманды “Жывой Бібліятэкі”.

Наша каманда прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Нам важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты!

Падрабязней пра нас і нашу дзейнасць можна прачытаць на сайце https://humanlibrary.by

 

Каго мы шукаем:

 

  •   SMM-спецыяліст_ка

Весці старонкі ў Facebook, Telegram і/ці Вконтакте. Для гэтага патрэбна добра валодаць беларускай мовай (ці разумна карыстацца перакладчыкам), рацыянальна  размяркоўваць свой час, паважаць дэдлайны.

  •   Юрыст_ка

Гэта можа быць студэнт_ка ад 3 курса і вышэй, каб дапамагчы разабрацца з паперамі.

  •   Рэдактар_ка сайту humanlibrary.by

Весці сайт, дадаваць навіны, часам рэдагаваць тэксты, пажадана мець досвед працы з WordPress.

  •   PR-спецыяліст_ка

Рабіць розныя паштовыя рассылкі і займацца PR-ам нашых падзеяў.

 

Калі вы умееце рабіць нешта з гэтага і вам цікава папрацаваць з намі — далучайцеся запоўніўшы анкету https://forms.gle/MSNkL5VTGBQ9noG66. Апошні дзень прыёму заявак — 25 чэрвеня. Не пазней за 26 чэрвеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра тэставае заданне, якое патрэбна будзе выканаць да 30 чэрвеня.

 

Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайцеся праз пошту  human.library.belarus@gmail.com

Похожие записи

Верх