Прэзентуйце сваю дзейнасць на фэсце Viva Braslav 2019

rlxYr6A

Упершыню пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў з’явіцца на фэсце Viva Braslav 2019. Запрашаюцца грамадскія арганізацыі ды ініцыятывы арганізаваць інтэрактыўныя споты, каб прэзентаваць сваю дзейнасць для гасцей фэсту. 26-27 ліпеня, г. Браслаў, Віцебская вобласцьПадавайце заяўку анлайн да 8 ліпеня 2019.

Чаму арганізацыям варта паўдзельнічаць: Вы распавядзеце пра сябе новай аўдыторыі і правядзеце 2 дні ў кампаніі аднадумцаў.

Як будзе выглядаць пляцоўка: размесціцца на адкрытай прасторы на беразе возера. Зрабіце яркі стэнд сваёй арганізацыі, прывязіце промапрадукцыю, прыдумайце як і пра што вы будзеце размаўляць з гасцямі фэсту.

Чым дапаможа Асамблея:
 арганізуе трансфер, забяспечыць пражыванне і двухразовае харчаванне. Дадатковыя патрэбы будуць узгодненыя з адабранымі арганізацыямі.

Крытэры адбору арганізацыяў:

  • практычнае ўяўленне і дэталёвае апісанне актыўнасці на фэсце;
  • матывацыя прэзэнтаваць сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі праз інтэрактыў.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх