Летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі

student-849825_960_720

Удзельнікаў і ўдзельніц Школы чакаюць тры дні (2-4 жніўня ў Гродне) інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі/камі, абмен досведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў/к. Запрашаюцца журналісты/кі і блогеры/кі з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Прыём анлайн-заявак у Школу доўжыцца да 22 ліпеня 2019, удзел бясплатны.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Праезд да месца правядзення Школы ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Удзельнікі/цы навучацца шукаць, аналізаваць і візуалізаваць цікавыя для сваёй аўдыторыі звесткі, хутка пераправяраць сапраўднасць інфармацыі, фота і відэа, планаваць і ствараць мультымедыйныя праекты. У якасці трэнераў Школы будуць працаваць дасведчаныя беларускія і літоўскія медыяэксперты.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх