Міжнародны моладзевы саміт «Наш акіян»

beach-1867285_960_720

Саміт (23-24 кастрычніка 2019, Осла, Нарвегія) — выдатная магчымасць натхніць, навучыць і даць магчымасць маладым удзельнікам і ўдзельніцам пазнаёміцца ​​з сучаснымі рашэннямі, якія могуць збалансаваць патрэбы грамадства, прамысловасці і навакольнага асяроддзя. Тэма моладзевага саміту «Наш акіян» — «Сумеснае стварэнне ўстойлівай блакітнай планеты». Заяўкі прымаюцца анлайн да 5 ліпеня 2019.

100 удзельнікаў/ц з 50 краін атрымаюць магчымасць узяць удзел у лагеры з поўнай або частковай стыпендыяй. Таксама ўдзельнікі/цы змогуць пазнаёміцца ​​з палітыкамі, лідарамі, кіраўнікамі міжнародных арганізацый і экспертамі ў галіне навукі.

Патрабаванні:

  • займаюцца рашэннем праблем у сферы ўстойлівага развіцця;
  • павінны быць малодшай 35 гадоў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

Крытэрыі ацэньвання:

 

  • прафесійны вопыт, які мае дачыненне да тэмы канферэнцыі;
  • кандыдат/ка павінен мець рашэнне праблемы ў акіянічным сектары і можа прыносіць карысць грамадству;
  • трэба прапанаваць ідэю, якую можна рэалізаваць;
  • ідэя павінна быць арыгінальнай;
  • неабходна мець моцныя камунікатыўныя навыкі і лідарскі патэнцыял.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх