Schwarzman Scholars: стыпендыя для маладых лідараў і лідарак

beijing-3675835_960_720

Універсітэт Цыньхуа запрашае студэнтаў і студэнтак з усяго свету на гадавую праграму «Глабалістыка» са спецыялізацыяй на эканоміцы/бізнесе, палітыцы ці міжнародных дачыненнях. Калі: 2019 – 2020, Пекін, Кітай. Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне і харчаванне, трэвел-грант, выдаткі на падручнікі і ноўтбук (калі патрэбен) і падарожжы па Кітаю. Таксама будзе выдавацца стыпендыя ў памеры $3,500. Дэдлайн – 26 верасня 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • скончаная першая ступень навучання па профільнай спецыяльнасці;
  • узрост ад 18 да 29 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовы.

 

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анлайн-заяўка;
  • транскрыпт акадэмічных поспехаў;
  • рэкамендацыйныя лісты (у электронным выглядзе);
  • відэа працягласцю да 1 хвіліны, дзе кандыдат/ка прадставіць сябе (вельмі рэкамендавана, але не абавязкова);
  • тры эсэ: Personal Statement, Leadership Essay, Current Affairs Essay;
  • CV.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх