Прыём заявак на «Валанцёрскі фэст 2019»

writing-828911_960_720

Скарыстайцеся магчымасцю знайсці валанцёраў і валанцёрак, распавесці пра сябе і пазнаёміцца з іншымі. Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»  запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту» 2019 24 жніўняАнлайн-анкеты на ўдзел прымаюцца да 7 жніўня 2019.

Як гэта будзе адбывацца:

  • арганізацыі/ініцыятывы/крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня
  • запоўніць анлайн-форму (http://bit.ly/310gzQi) і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
  • РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;
  • у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і
  • ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;
  • пачынаем валанцёрыць!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:

  • магчымасць для валантёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая);
  • устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
  • магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх