Прыём заявак на стыпендыяльную праграму Пражскага грамадзянскага цэнтра

travel-2650303_960_720

Поўнае фінансаванне трохмесячнай даследчай стыпендыі для даследчыкаў/ц, актывістаў/к і журналістаў/к, што займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Месца: Прага, Чэхія, мовы: англійская, руская. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі 30 верасня 2019 года.

Тэрміны:

  1. Пачатак лютага — канец красавіка 2020
  2. Пачатак траўня — канец ліпеня 2020
  3. Сярэдзіна верасня — пачатак снежня 2020

 

Гэта магчымасць для таго, каб:

  • Даследаваць выклікі, магчымасці і тэндэнцыі, якія ўплываюць на грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў вашай краіне ці рэгіёне;
  • Напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік, стратэгію або аналітычную працу, якія прынясуць карысць людзям і/або грамадзянскай супольнасці ў вашай краіне;
  • Стварыць канцэпцыю новага праекту і прыступіць да яго рэалізацыі.
  • Пражскі грамадзянскі цэнтр пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у стыпендыяльнай праграме, уключаючы праезд, візу, выдаткі на пражыванне і жыллё. У стыпендыятаў/к таксама ёсць магчымасць карыстацца агульнай офіснай прасторай з доступам да інтэрнэту і ўмовамі для правядзення сустрэч.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх