Праграма Фулбрайта для выпускнікоў/ц і выкладчыкаў/ц беларускіх ВНУ

books-1245690_960_720

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для выпускнікоў/ц беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў/к з мэтай атрымання ступені магістра на 2020-2021 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра. Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы (2 гады): кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання. Зацікаўленыя кандыдаты/кі павінны запоўніць анлайн-заяўку да 1 кастрычніка 2019 года.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследванні на працягу двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.

У дадатак да гэтых стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра
  • Калі ласка, не дасылайце папяровыя копіі сваіх заявак. Усе заяўкі павінны быць дасланыя ў электронным выглядзе!

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце belarusprogram@state.gov альбо па тэлефоне 375-17-210-12-83 /дадатковы нумар 5611.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў кастрычніку 2019 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Для маладых (без ступені кандыдата навук) выкладчыкаў беларускіх ВНУ

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме ім. сенатара Фулбрайта для маладых (без ступені кандыдата навук) выкладчыкаў беларускіх ВНУ на 2020-2021 навучальны год. Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў навучальнай установе ЗША з мэтай:

  • распрацоўкі новых курсаў і навучальных праграм у сваіх установах
  • павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання
  • пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне вывучэння
  • усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам

 

Зацікаўленыя кандыдаты/кі маюць:

  • быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у краіне
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі
  • мець вопыт выкладання ў адной з устаноў вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі
  • добра валодаць англійскай мовай (адабраныя фіналісты павінны будуць прайсці тэст TOEFL)

 

Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Прафесійная стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам пазнаёміцца з праграмамі навучання ў амерыканскіх універсітэтах, узяць удзел у распрацоўцы курсаў, сабраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталяваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

  1. Заяўкі на ўдзел у праграме Фулбрайта для выкладчыкаў размяшчаюцца ў раздзеле заявак на праграму Фулбрайта для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program).
  2. Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх выкладчыкаў ВНУ праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў першай палове кастрычніка 2019 года.
  3. Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.
  4. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх