Школа пісьменніцтва W/Rights абвяшчае новы набор

writing-923882_960_720

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ў Школу пісьменніцтва «W/Rights» (навучанне бясплатнае). Калі табе да 35 гадоў, і ты пішаш прозу, паэзію альбо перакладаеш вершы з замежных моваў  — смела падавай заяўку  на электронную пошту: shkola.pismennika@gmail.com да 20 верасня 2019. Выкладанне ў Школе будзе весціся на дзвюх аддзяленнях: «Паэзія/Пераклад паэзіі» і «Мастацкая проза».

Новы адукацыйны праект спалучае сямігадовы досвед Школы маладога пісьменніка і актуальныя патрэбы маладых літаратараў. «W/Rights» аб’ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі палепшаць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымаюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.

Школа пісьменніцтва «W/Rights»  — гэта:

  • базавыя веды ў галіне культурніцкіх правоў;
  • актуальныя практыкі creative writing;
  • камунікацыя і ўзаемнае абмеркаванне тэкстаў з калегамі;
  • тэорыя прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу;
  • навучанне асновам прамоцыі, краўдфандынга і фандрайзінга ў сферы культуры;
  • семінары па выяўленні мовы варожасці ў тэкстах;
  • воркшопы з найлепшымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі;
  • сустрэчы з выдаўцамі, дызайнерамі і спецыялістамі па аўтарскім праве;
  • магчымасць надрукаваць свае творы.

Заяўка павінна ўключаць:

  1. узор уласнай прозы (для аддзялення «Мастацкая проза») альбо паэзіі/перакладу (для аддзялення «Паэзія/Пераклад паэзіі») любога жанру на беларускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
  2. матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце навучацца ў Школе;
  3. спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх