Конкурс Idea Generation Camp

career-1738216_960_720

Idea Generation Camp — гэта конкурс, некамерцыйнае мерапрыемства. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час. Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская мова. Удзел БЯСПЛАТНЫ. Падача анлайн-заявак да 19 верасня 2019.

  1. Idea Generation Camp — гэта маладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі.
  2. Idea Generation Camp — гэта платформа для знаёмстваў, абмену вопытам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення.
  3. Idea Generation Camp — гэта творчая прастора з насычанай праграмай: вопытныя эксперты і эксперткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм.
  4. Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час (кастрычнік — лістапад 2019 года).

 

Каго мы шукаюць:

  • Прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў (да 3 чалавек ад арганізацыі);
  • Актывістаў і актывістак культуры, медыя, сацыяльных праектаў;
  • Валанцёраў і валанцёрак адукацыйных, культурных мерапрыемстваў, фестываляў;
  • Актыўных студэнтаў і студэнтак;
  • Моладзь, якая хоча мяняць свет;
  • Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы;
  • Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць;
  • Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты;

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх