Семінар па сацыяльных аспектах экалагічных праблем

Рэгіянальнае аддзяленне «Dialogue Eastern Europe» Friedrich-Ebert-Stiftung запрашае прагрэсіўных журналістаў/к, блогераў/к і медыя-актывістаў/к падаць заяўку на семінар па сацыяльных аспектах экалагічных праблем, які будзе праходзіць з 10 па 14 лістапада 2019 года ў Львове (Украіна). Усе выдаткі, пакрываюцца. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі — 29 верасня 2019.

Мэта мерапрыемства заключаецца ў тым, каб дапамагчы журналістам/кам палепшыць іх агульнае веданне экалагічных праблем і іх здольнасць знаходзіць сацыяльна-эканамічныя сувязі і супярэчнасці ў экалагічных падзеях. Арганізатары імкнуцца матываваць журналістаў ствараць належны і зразумелы медыя-кантэнт і расследавання, выкарыстоўваючы новыя прагрэсіўныя фарматы і падыходы.

Семінар уключае:

  • знаёмства з экалогіяй і кліматам, а таксама з экспертамі/камі ў галіне СМІ,
  • трэнінг і экскурсію.

Патрабаванні:

  • грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны;
  • узрост ад 25 да 40 гадоў;
  • досвед працы ў СМІ не менш за 2 гады;
  • свабоднае валоданне рускай або англійскай мовай;
  • матывацыя да працы па сацыяльных пытаннях на радзіме.
  • гатоўнасць прадаставіць хоць бы адзін артыкул па сацыяльных пытаннях пасля семінара;
  • рабочыя мовы семінара — руская і англійская;
  • удзел абавязкова на працягу ўсёй трохдзённай праграмы.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх