Конкурс юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі

nizwa-3236202_960_720

17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца рэспубліканскі конкурс юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі.

 

Арганізатары: 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 

Мэта:

патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый, развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў

 

Удзельнікі:

навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў.

 

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: Традыцыйная кераміка”, “Мастацкая апрацоўка саломкі

Конкурс будзе праходзіць у форме адкрытага творчага спаборніцтва, у ходзе якога кожнаму ўдзельніку за 3 гадзiны неабходна выканаць творчае заданне, а пасля прадставiць яго абарону.

Пераможцы вызначаюцца ў двух узроставых катэгорыях: 9–12 гадоў, 13–16 гадоў.

Праграма конкурсу прадугледжвае:

11.00-11.20Адкрыцце конкурсу.

Прадстаўленне ўдельнікаў конкурсу і членаў журы

тэатральная зала
11.20-15.00Правядзенне конкурсу (выкананне творчага задання)выставачная зала, 115 каб.
15.00-15.30Работа журы конкурсу. Падвядзенне вынікаў конкурсувыставачная зала
16.00Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсувыставачная зала

Конкурс пройдзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Кантактныя тэлефоны: 

8 017 328 68 30, +375 29 758 25 94 (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы і сеткавага ўзаемадзеяння), 200 41 97 (сектар выставачнай работы).

Похожие записи

Верх