Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» сумесна з бацькоўскім аб’яднаннем «Даун Сіндром. Інклюзія» і Цэнтрам падтрымкі сям’і «Матуля» арганізуюць для сем’яў майстар-клас па фларыстыцы «Восеньскае натхненне», правядзенне якога прымеркавана да Дня Маці (14 кастрычніка).
Дата правядзення: 14 кастрычніка 2019 года.
Час: з 17.00 да 19.00.
Месца правядзення: г.Мінск, вул. Чабатарова, 6А, 3 паверх. Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.
Мацярынства прыносіць радасць, нават калі ў жыцці мамам даводзіцца перажываць і засмучэнні: інваліднасць і хваробы ў дзяцей, выхаванне іх у адзіноце, расстання. Удзельнікамі майстар-класа стануць бацькі з рознымі лёсамі, але ўсе аб’яднаныя любоўю да сваіх дзяцей. Мы прапануем сем’ям сустрэцца разам на некаторы час і ў сумеснай творчасці адчуць радасць восеньскага свята.
Майстар-клас правядзе Козенцова Вікторыя, шматдзетная мама, якая выхоўвае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця:
- Бацькі разам з дзецьмі будуць афармляць букеты з яркага восеньскага матэрыялу. Стварэнне букетаў зможа прынесці радасць ад асабістай творчасці, а аформленыя кампазіцыі паслужаць цудоўным упрыгожаннем дома. У якасці матэрыялу мы будзем выкарыстоўваць разнастайныя восеньскія дары — галінкі, розныя лісточкі, плады каштанаў, гронкі рабіны, якія прапануем сабраць самім удзельнікам напярэдадні мерапрыемства.
Запрашаем усіх жадаючых правесці час за займальным творчым заняткам, у канцы якога ўдзельнікаў чакае салодкі стол.
Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.
Кантакты: +375 29 773-85-82 Наталля.