З чаго пачаць назіранне за птушкамі? Лекцыя ад АПБ

spring-bird-2295436_960_720

Ахова птушак Бацькаўшчыны / APB-BirdLife Belarus раскажа, з чаго пачаць назіранне за птушкамі, як убачыць дробных птушак у густых кустах, і чаму птушкі могуць прынесці шмат радасці ў жыццё любога чалавека. Бёрдвотчынг – гэта нескладана! Не верыш – прыходзь і пераканайся

Лектар – кіраўніца аддзела развіцця АПБ Карына Салавей

Пра што вы даведаецеся на лекцыі:
• Што такое бёрдвотчынг?
• Бердвотчеры: людзі ці птушкі?
• Колькі птушак «прапісана» ў Мінску?
• Самыя «птушыныя» месцы сталіцы
• Як за сезон можна стаць юным «арнітолагам»?
• Чаму назіраць за птушкамі – гэта хобі будучыні?
• Пабёрдвотчым прама на выставе!

Лекцыя адбудзецца ў межах выставы Аліны Блюміс “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі”. Аліна Блюміс нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Нью-Ёрку, шырока выстаўлялася ў ЗША і Еўропе. Гэта першая персанальная выстава мастачкі на яе радзіме.

Чакаем вас 28.10 19:00 у івэнт-зале!

Уваход па білетам на выставу:

• дарослыя – 5 byn;
• студэнты – 3 byn;
• па клубных картах, школьнікі, пенсіянеры, людзі з інвалюднасцю – вольны ўваход.

Похожие записи

Верх