Запрашаюць экспертаў/к па правядзенню семінара па гендэрнай роўнасці

aRVLiPInTS4

Офіс Праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці» запрашае да супрацоўніцтва экспертаў/к па правядзенню семінара па гендэрнай роўнасці 20 лістапада 2019 (Міёры, Віцебская вобласць). Заяўкі прымаюцца да 6 лістапада 2019 г. уключна на адрас электроннай пошты mioryproekt@tut.by з паметкай “Эксперт на семінар”.

Асноўныя ўдельнікі/цы семінара: прадстаўнікі/цы падраздзяленняў Міёрскага райвыканкама, устаноў адукацыі, культуры і сацыяльнага забяспечэння, мясцовыя жыхары і іншыя зацікаўленыя.  Колькасць удзельнікаў/ц: 25 – 30 чалавек.

Асноўная мэта семінара: сфарміраваць разуменне прынцыпаў гендэрнай роўнасці і магчымасцяў і механізмаў забяспячэння прынцыпаў гендэрнай роўнасці ў распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.

Чакаемыя вынікі семінара:

  • удзельнікі/цы семінара маюць уяўленне аб паняцці “гендэр”, “гендэрная роўнасць”, «гендэрная палітыка»;
  • удзельнікі/цы семінара разумеюць важнасць і неабходнасць выкарыстання прынцыпаў гендэрнай роўнасці ў распрацоўцы і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна;
  • удзельнікі/цы семінара разумеюць, як забяспечваць прынцыпы гендэрнай роўнасці падчас распрацоўкі і рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна.

Праграма семінара будзе сфарміравана з улікам прапаноў эксперта/кі. Прыблізная колькасць гадзін працы: 4 -5 гадзін.

Патрабаванні да эксперта/кі:

  • экспертны досвед у сферы  гендэрных даследванняў і гендэрнай палітыкі, у сферы ўстойлівага развіцця;
  • досвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых;
  • вопыт у распрацоўцы семінараў, трэнінгаў і навучальных матэрыялаў;
  • вопыт правядзення семінараў і трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных арганізацый.

Дакументы, неабходныя для падачы заяўкі на правядзенне семінара:

  • рэзюмэ;
  • копіі дыпломаў, сертыфікатаў;
  • свае прапановы па праграме семінара па гендэрнай роўнасці (кароткае апісанне зместу, методыкі) з указаннем жаданай сумы ўзнагароджання.

Дадатковую інфармацыю пра семінар можна атрымаць у асістэнта Праекта Святланы Чакушкі па тэлефону + 375 29 7121803.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх