Магістарская стыпендыя ад Каледжа Еўропы

school-2276269_960_720

Каледж Еўропы прапануе вялікую колькасць стыпендый для выпускнікоў/ц ВНУ, якія прыязджаюць з краін Еўрапейскай палітыкі суседства, для аспірантуры ў Каледжы Еўропы на працягу 2020-2021 навучальнага года. Студэнцкі корпус — каля 340 студэнтаў/к у Бруге і 130 студэнтаў/к у Варшаве — адлюстроўвае сапраўднае разнастайнасць культуры і асабістага вопыту. Гэтыя стыпендыі пакрываюць выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2020.

 

Працэдура адбору:

  1. Прапануецца наведаць вэб-сайт каледжа www.coleurope.eu і праверыць акадэмічныя і моўныя патрабаванні.
  2. Кандыдаты/кі павінны зарэгістравацца і падаць заяўку анлайн.
  3. Кандыдаты/кі павінны падаць анлайн-анкету, уключаючы запытаныя дакументы (пар. Інструкцыі па заяўцы).
  4. Пасля заканчэння тэрміну (15 студзеня 2020 года) усе заяўкі будуць ацэнены аддзеламі навучання ў Каледжы Еўропы і будзе зроблены папярэдні выбар. Абраныя кандыдаты/кі будуць запрошаны на сумоўе з прафесарамі/асістентамі кафедры (іх), на якія яны падалі заяўку. Канчатковыя рашэнні аб прыёме і стыпендыях будуць прымацца пасля ўсіх інтэрв’ю кандыдатаў/к.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх