Фонд імя Генрыха Бёля адкрывае прыём заявак ад арганізацый і ініцыятыў

startup-594091_960_720

Фонд імя Генрыха Бёля (Heinrich-Böell-Stiftung) адкрыў прыём заявак на фінансаванне праектаў, што рэалізуюцца НДА і ініцыятыўнымі групамі з Беларусі. Рэгіянальныя арганізацыі і ініцыятывы ў прыярытэце. Віды падтрымкі: стыпендыі на даследаванні, праектныя гранты. Максімальны бюджэт заяўкі — 5 000 еўра. Апошні тэрмін запаўнення анлайн-заяўкі — 14 снежня 2019 года.

Фонд імя Генрыха Бёля (нем. Heinrich Boell Stiftung) — нямецкая няўрадавая арганізацыя імя Генрыха Бёля, якая падтрымлівае праекты ў сферы развіцця грамадзянскай супольнасці, палітычнай адукацыі, сацыяльна-палітычнай актыўнасці і адказнасці, правоў чалавека, міжкультурнага дыялогу, экалогіі. Фонд з’яўляецца часткай Зялёнага палітычнага руху Германіі і ЕС. У Нямеччыне Фонд працуе з 1997 года і мае 32 рэгіянальных прадстаўніцтва ў 60 краінах свету.

Мэты праектаў:

  • развіццё сацыяльнай, палітычнай культуры;
  • праваабарона;
  • развіццё гендэрнай дэмакратыі, экалагічнай свядомасці і ўстойлівага развіцця з акцэнтам на альтэрнатыўную энергетыку.

Вобласць імплементацыі:

  • устойлівае развіццё; альтэрнатыўная энергетыка; гендэрная палітыка;
  • адукацыя;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • культура;
  • крытычная гісторыя;
  • грамадзянская супольнасць;
  • дзяржаўная палітыка\сацыяльная палітыка;
  • праваабарона і лічбавыя правы.

Запоўніць заяўку могуць:

беларускія НДА (грамадскія аб’яднанні, некамерцыйныя ўстановы і фонды) і ініцыятыўныя групы, якія рэалізуюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

Тэрмін рэалізацыі праекта, які будзе разгледжаны для фінансавання, не менш і не больш за год, уключаючы працэс рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх