Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2020 год

blog-3428667_960_720-e1560837732670

Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2020 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште MinskSmallGrants@state.gov або па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне  (017) 211-05-67. Максімальны бюджет заяўкі $25,000. Апошні тэрмін падачы заявак 02 лютага 2020 г, (23:59).

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

  • Ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
  • Сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
  • Развіццю прадпрымальніцтва
  • Развіццю турызму
  • Паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем

Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.

Які максімальны тэрмін гранту: адзін год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх