26 студзеня — другі Адкрыты зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу!

animal-4719927_1280

АПБ запрашае фатографаў і аматараў дзікай прыроды на зімовыя спаборніцтвы па фатаграфаванні птушак. Гэта другі зімовы Чэмпіянат па фотабёрдынгу і, як і год таму, удзельнічаць у спаборніцтвах магчыма ў любой кропцы Беларусі.

Галка и ондатра Павел Алексеев

Што трэба рабіць?

Знайсці партнёра, каб зрабіць каманду, ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому (самой).

Падсілкаваць батарэі да свайго суперзума ці камеры з добрым аб’ектывам.

Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!

А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба 26 студзеня за 5 гадзін – з 10.00 да 15.00 – наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

За кожны від налічваюцца балы. Прычым найбольш балаў за кожны від атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі. Зрабіць гэта дапамогуць анлайн-вызначальнік або мабільны дадатак.

Як фатаграфаваць птушак узімку? Вось некалькі парадаў.

Падрабязныя правілы чэмпіянату, чэк-лісты індывідуальнага ўдзельніка або каманды можна спампаваць на сайце АПБ.

Снегирь

Як запісацца на чэмпіянат?

Спампаваць форму простай заяўкі, запоўніць яе і даслаць на адрас levy@ptushki.org.

Заяўкі прымаюцца да 17.00 пятніцы 24 студзеня. 

Можна ўдзельнічаць індывідуальна або ў камандзе з двух чалавек.

Удзел у чэмпіянаце бясплатны. Чэмпіянат адкрыты і для ўдзельнікаў з іншых краін.

Па выніках будуць вызначаныя пераможцы і прызёры, таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы на з’ездзе АПБ 8 лютага або потым па пошце.

 

Падрабязней

Похожие записи

Верх