Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

blond-3382790_960_720-e1525937138831

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме 2020 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці 25 — 26 красавіка (месца правядзення будзе вызначана пазней), другую – у перыяд з 14 па 20 чэрвеня у Будапешце ці Варшаве, а апошнюю – у лістападзе 2020 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Дэдлайн: 15 сакавіка

 

Падрабязней

Похожие записи

Верх