Краш-курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе»

image1_2

Вучэбна-практычная ўстанова «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» 19 сакавіка 2020 года ладзіць краш-курс «Інструменты для прасоўвання Instagram і Telegram у 2020 годзе».

Мы не будзем выліваць літры вады пра неабходнасць рабіць Stories і вёрстку. За 2 гадзіны вы атрымаеце 10 працуючых інструментаў для прасоўвання свайго акаўнта.

Краш-курс па прасоўванню ў Instagram і Telegram будзе карысны як навічкам у SMM, так і дасведчаным кантэнт-мэйкерам. Блогеры, інфлюенсеры, журналісты, маркетолагі, digital-спецыялісты, прадпрымальнікі, далучайцеся!

Мы навучым:

— складаць smm-стратэгію;

— ствараць кантэнт за 5 хвілін;

— асновам наладжвання таргетаванай рэкламы;

— асновам камунікацыі з аўдыторыяй і кліентамі.

Вы сваімі рукамі паспрабуеце стварыць кантэнт для напаўнення акаўнта без вялікіх бюджэтаў. Для гэтага падчас сустрэчы вам спатрэбяцца смартфон/планшэт і ноўтбук.

Краш-курс правядзе Наста Пілюгіна — журналістка-фрылансерка, аўтарка Dzigital-падкаста.

Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 19 сакавіка 2020 года, з 18:30 да 20:30 па адрасе: Мінск, вул. Кальварыйская, 16, 4 паверх, пакой 265 (станцыя метро «Фрунзенская»).

Калі вы набудзеце квіток на краш-курс да 15 сакавіка (уключна), кошт складзе 9 рублёў.

З 16 сакавіка — кошт 12 рублёў.

Набыць квіткі можна тут.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Подрабязней

Похожие записи

Верх