Прадпрымальніцтва і настольныя гульні: шукаюць 5 менеджараў/к міжнародных праектаў

blogging-336376_960_720-e1496997979777

Шукаюць пяцерых удзельніц/каў, якія гатовыя на працягу 18 месяцаў развіваць свае прадпрымальніцкія здольнасці і дзяліцца сваімі ведамі з іншымі. Для каго: усе цікаўныя 18+.  Выдаткі з міжнародных сустрэчаў на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам. Праз гэты шукаюць 5 актыўных супрацоўніц/каў нашай арганізацыі, якія будуць працаваць на адплатнай аснове пасля паспяховага навучання на працягу ўсяго праекта. Дэдлайн: 25 сакавіка 2020.

Удзельніцы/кі за час удзелу ў праекце навучацца:

  • ствараць міжнародныя праекты – стануць часткай міжнароднай сеткі моладзевых працаўнікоў;
  • арганізоўваць мясцовыя мерапрыемствы, у першую чаргу па тэме прадпрымальніцтва;
  • распрацоўваць адукацыйныя інтрументы, як настольныя гульні і квізы.

Этапы праекта:

I. Знаёмства з Digital maps – cтварэнне на яе базе прапрымальніцкай экасістэмы Беларусі. Трэнінг у Румыніі “Entrepreneurship skills” 25.05.-04.06.2020

II. Інтэрв’ю з (сацыяльнымі) прадпрымальнікамі з Беларусі. Трэнінг у Малдове “Сацыяльны Start-up” 29.07-6.08.2020

III. Знаёмства з індустрыяй настольных гульняў. Трэнінг у Беларусі “Стварэнне настольных гульняў” 7-15.12.2020

IV. Тэставанне настольных гульняў і іх дапрацоўка. Мясцовае прасоўванне настольных гульняў.

V. Заканчэнне праекта – выніковая сустрэча-канферэнцыя ў Польшчы

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Добрыя веды ангельскай мовы (мінімум — камунікацыйны ўзровень)
  • У камандзе павінны захоўвацца гендерны баланс 2/3.
  • Магчымасць прымаць удзел у большасці мерапрыемстваў
  • (перавага для тых, хто зможа прымаць удзел ува ўсіх мерапрыемствах праекта).
  • Жаданне паляпшаць сітуацыю канкрэтных людзей на Радзіме.
  • Вітаецца досвед нефармальнай адукацыі і праца ў НДА, а таксама выкладчыцкая дзейнасць.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх