GFPS стыпендыі: семестр навучання ў Нямеччыне

hamburg-3846525_1280

Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімняга семестра 2020-2021.

Патэнцыйны стыпендыят:

  • валодае нямецкай мовай на добрым узроўні,
  •  прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі,
  •  паспяхова вучыцца,
  • хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі
    працэсамі, навукай і культурай.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • беларускае грамадзянства
  • статус навучэнца беларускай ВНУ
  • Увага! На момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ.

Стыпендыя ўключае:

  • Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра Ваша жытло і залічэнне
  • Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне
  •  Візавы ўнёсак і плату за залічэнне

Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна анлайн на старонцы: www.gfps.org/belarus

Адрас для даведак: belarus@gfps.org

Дэдлайн: 4 чэрвеня 2020

 Крынiца

Похожие записи

Верх