Падкаст на каленцы: як стартануць нават без бюджэта

macbook-2558216_960_720

Жадаеце больш гучна заяўляць пра істотную для вас тэму або запісаць аўдыёкантэнт? Цэнтр “Медыятрэнер” запрашае на вебінар па асновах падкастынга. Сустрэчу правядзе Вольга Астаповіч, сувядучая падкаста FemFM.

Запланаваныя тэмы: што такое падкасты, чаму яны сталі папулярнымі, у якіх умовах гэты метад спрацуе, а калі не варта  выдаткоўваць на яго высілкі. А таксама які мінімальны набор уменняў патрабуецца для стварэння кантэнту, што трэба мець з апаратуры і ці рэальна ствараць падкаст без бюджэта.

Вебінар пройдзе 21 ліпеня на платформе ZOOM з 18.30 да 20.30.

Крынiца

Похожие записи

Верх