EaP Connect прапануе праграму для даследчыкаў

maxresdefault (2)

У межах праекту «EaP Connect» даследчыкі з краін «Усходняга партнёрства» (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана) запрашаюцца да ўдзелу ў праграме «Enlighten Your Research». Гэтая праграма скіравана на прамоўцыю сектавага міжнароднага супрацоўніцтва даследчыкаў. Вітаюцца прапановы з боку даследчыкаў і іх партнёраў, якім чынам доступ да прасунутых даследчыцкіх сетак, тэхналогій і сістэм вылічэнняў можа палепшыць працэс навуковага доследу і пошуку.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі (каманды даследчыкаў) ў любой дысцыпліне, якія лічаць, што менавіта найноўшыя сервісы і інфармацыйныя тэхналогіі дазволяць дасягнуць макімальных вынікаў у канкрэтнай даследчай працы.

Праграма спрыяе развіццю сеткавага супрацоўніцтва вышэйшых навучальных устаноў і даследчыцкіх інстытутаў.

Абраныя ўдзельнікі праграмы будуць запрошану ў Грузію на штогадовую канферэнцыю «EaP Connect» (6-7 кастрычніка 2016 года), дзе змогуць прэзентаваць свой даследчыцкі праект, а таксама атрымаюць у далейшым падтрымку ў сваёй навуковай працы.

Дэдлайн — 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх