Адукацыйны курс 34mag па аўдыёдакументалістыцы

img-holdingvine_132912742081-1

Анлайн-часопіс 34mag запрашае беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў медыя і грамадзянскіх актывістаў з досведам супрацоўніцтва са СМІ на адукацыйны курс па аўдыёдакументалістыцы «Іншыя гісторыі». Удзельнікі курсу даведаюцца, як ствараць аўдыёпадкасты (хранаметраж 15-40 хвілін), асвятляць праблемы і рабіць публіцыстычныя гісторыі з дапамогай аўдыёсродкаў.

Навучанне бясплатнае.

Курс уключае 2 сесіі: з 17-га па 19-га чэрвеня і ў кастрычніку 2016-га года. Вядоўцы занятккаў — эксперты радыёстанцыяў Стакгольму. Паміж сесіямі арганізава ментарскае і прафесійнае суправаджэнне з боку 34mag. Найлепшыя падкасты трапяць у эфір 34radio.

Рэгістрацыя на курс ажыццяўляецца па 1 чэрвеня 2016 года. Каб запісацца на курс, калі ласка, націсніце сюды.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх