Пачынаецца курс цікавенных лекцый па літаратуры

English-literature-e1430999199364

У Мінску пройдзе курс лекцыяў па літаратуры!

Лекцыі кніжнага сайту Bookster.by — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі апавядальнікамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.

Лекцыі чытаюць універсітэцкія выкладчыкі, заняткі якіх выпускнікі згадваюць з цеплынёй і захапленнем – Гражына Паўлоўская, Уладзімір Капцаў, Ганна Бутырчык. Другая ж частка выступоўцаў – людзі розных прафесій, якія натхнёна распавядаюць пра любімых аўтараў: пісьменнікі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, псіхіятр Алег Айзберг, культуролаг Максім Жбанкоў. Такім чынам у межах курсу сумясціліся розныя манеры выкладання і погляды на літаратуру.

Расклад:

  • 24 красавіка, 19:00 – Альгерд Бахарэвіч пра “Працэс” Франца Кафкі;
  • 5 траўня, 19:00 – Уладзімір Капцаў пра “Ганну Карэніну” Льва Талстога;
  • 12 траўня, 19:00 – Гражына Паўлоўская пра “Я спавядаюся” Жаумэ Кабрэ;
  • 22 траўня, 19:00 – Максім Жбанкоў пра “Лаўца ў жыце” Джэрома Сэлінджэра;
  • 5 чэрвеня, 19:00 – Олег Айзберг пра “Чалавека, які прыняў жонку за капялюш” Олівера Сакса;
  • 12 чэрвеня, 19:00 – Ганна Бутырчык пра “Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан.

Кожны лектар абіраў кнігу на свой густ, таму падборка атрымалася стракатая – ад напісаных тысячагоддзе таму “Нататак ля ўзгалоўя” японкі Сэй-Сёнагон да новага рамана каталонскага аўтара Жаумэ Кабрэ “Я спавядаюся”. Будуць лекцыі пра культавыя творы, такія як “Лавец у жыце” Сэлінджэра, “Працэс” Кафкі або “Ганна Карэніна” Талстога, і пра тыя, якія могуць стаць адкрыццём – напрыклад, “Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан. Побач з мастацкімі кнігамі – дакументальны бестсэлер неўролага Олівера Сакса “Чалавек, які прыняў жонку за капялюш”.

Пасля 45-хвіліннай лекцыі будуць адбывацца дыскусіі, каб адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клубу.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).

Кошт: 30 рублёў – увесь курс, 20 рублёў – чатыры лекцыі, 7 рублёў – лекцыя. Набыць квіткі можна тут.

Больш інфармацыі па тэлефоне +375 29 1060454.

 

Источник

Похожие записи

Верх