Насычаныя выходныя з “Паўночным ззяннем”

c7f33abcd6889950bec6be4a5eeea07d

Аматары і дзеячы кінаіндустрыі запрашаюцца на тэматычныя майстар-класы ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне».  

Як заснаваць найбуйнейшую прадакн-кампанію ў Фінляндыі і патрапіць у шорт-ліст Оскара

Хто: Каарле Ахо, фінскі фільммэйкер, фільмы якога былі не аднойчы намінаваныя Оскар. Ён распавядзе пра тое, як застанаваць устойлівую і працаздольную прадакшн-кампанію і стаць выбітнымі прадстаўнікамі сваей краіны ў Оскараўскай гонцы і на мностве кінафестываляў.

Дзе: БДАМ (Факультэт экраннх мастацтваў), Чычэрына 1.
Калі: 21 красавіка, 15:00-17:00.

Мова майстар-класу: ангельская, паслядоўны пераклад на беларускую. Папярэдні запіс абавязковы.

Аб продажах і кінафестывалях: хто яны і навошта? 

Хто: Антон Мані Свансан, прадзюсар. На сваім майстар-класе ён распавядзе пра свой вопыт супрацоўніцтва з фестывалямі і сейлз-агентамі, патлумачыць, як планаваць фестывальны шлях стужкі і як перайсці ад вытворчасці кароткага метра да паўнавартаснага гульнявога фільма.

Дзе: Korpus 8, Машэрава 9.
Калі: 22 красавіка, 15:00.

Мова майстар-класу: ангельская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі

Як здымаць самыя касавыя фільмы ў нарвежскім пракаце без каінаіндустрыі 

Хто: Ян Вардзёен, рэжысёр, прадзюсар, музыка, рэстаратар. Ян раскажа, як паспяваць кіраваць сваім бізнэсам і адначасова выцягваць на сабе на тры ролі ў вытворчасці свайго фільма, як карыстацца часам і як паспець выпусціць 4 стужкі за 4 гады, не маючы ніякай кінаадукацыі.

Дзе: Korpus 8, Машэрава 9
Калі: 23 красавіка, 15:00.

Мова майстар-класу: ангельская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.

Ад будаўніцтва лодак і рэстараннага бізнэсу да кінарэжысуры: кароткі курс тайм-менеджмэнту

Хто: Ян Вардзёен. Сустрэча з нарвежскім рэжысёрам Янам Вардзёенам адбудзецца ў свабодным фармаце ў бары Свабоды 4 з гітарным суправаджэннем ад самога рэжысёра. .

Калі: 23 красавіка, 20:00.
Дзе: Бар SVOBODY 4.

Мова майстар-класу: ангельская, паслядоўны пераклад на беларускую. Уваход вольны.

 

Источник

Похожие записи

Верх