Адукацыйны курс па працы з моладзевымі ініцыятывамі

молодежь

Маладых актывістаў і актывістак запрашаюць на адукацыйную праграму “Пул моладзевай працы” – каб навучыцца прафэсійна праводзіць трэнінгі, варкшопы, міжнародныя абмены і адукаваць моладзевыя ініцыятывы.

Калі: 6 траўня – 30 ліпеня 2017 года.
Дзе: Мінск, прастора “Komnata 3/0/2”.

Што атрымаюць удзельнікі:

  • базавыя навыкі для працы з моладдзю;
  • уменне аналізаваць патрэбы моладзі, выкарыстоўваць інтэрактыўныя мэтады навучання, кіраваць працэсамі і выходзіць са складаных сытуацый у групе;
  • веды па суправаджэнні ініцыятыў – ад распрацоўкі ідэі да яе рэалізацыі.

Праграма заснавана на лепшых міжнародных практыках нефармальнай адукацыі. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае шмат практычнай працы: у выніку ўсе, хто прыме ўдзел у курсе, стануць трэнэрамі моладзевых ініцыятыў у Фіальце, у сваёй арганізацыі або навучальнай установе. Кожны і кожная правядзе мінімум адзін трэнінг для моладзі.

З праграмай курсу і трэнеркамі можна азнаёміцца па спасылцы.

Умовы ўдзелу:

  • ахвяраванне на арганізацыю харчавання і кава-паўзаў;
  • абавязковы ўдзел у 80% варкшопаў курса.

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 траўня 2017 года.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх