Гародня запрашае! 13 заняткаў за 1 дзень

Screenshot_6

13 траўня ў Гародні пройдзе чарговыя Майстэрні ведаў.

У гэты дзень можна наведаць 13 заняткаў на 5 розных пляцоўках у трох блоках. Гэта значыць, што у вас ёсць магчымасць наведаць ад аднаго да трох заняткаў. Йога, танга, заняткі для трэнераў, будучых мам і пісьменнікаў, псіхалогія – ўсё гэта і яшчэ больш чакае ўжо 13 траўня.

Майстэрні – гэта праграма, накіраваная на абмен ведамі і досведам. У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы – экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.

Падчас Майстэрняў, у адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзіць некалькі майстар-класаў, прэзентацый, лекцый, трэнінгаў цягам дзвюх гадзін, якія накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетэнцый, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.

Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў ведаў 13 траўня:

І блок: 11:00-13:00

ІІ блок: 13:30-15:30

ІІІ блок: 16:00-18:00

Як паўдзельнічаць у Майстэрнях? 

На ўсе майстар-класы абавязковы запіс на спасылцы або па тэлефоне + 375 33 634 10 41.

Уваход на ўсе заняткі бясплатны.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ і ВК.

Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

 

Источник

Похожие записи

Верх